ISO 3166

ISO 3166 — міжнародны стандарт ISO, які вызначае кодавыя пазначэнні дзяржаў і залежных тэрыторый, а таксама асноўных адміністрацыйных утварэнняў унутры дзяржаў. Складаецца з наступных частак:

  • ISO 3166-1 — коды дзяржаў і залежных тэрыторый
    • ISO 3166-1 alpha-2 — двухлітарныя
    • ISO 3166-1 alpha-3 — трохлітарныя
    • ISO 3166-1 numeric — лічбавыя
  • ISO 3166-2 — коды адміністрацыйных утварэнняў усярэдзіне дзяржаў (вобласці, штаты, правінцыі і т. п.)
  • ISO 3166-3 — коды колішніх дзяржаў (аб'яднанне, падзел, змена назвы і т. п.)

Двух літарныя коды ISO 3166-1 alpha-2 выкарыстоўваюцца ICANN для прысваення нацыянальных даменных імёнаў верхняга ўзроўню.


From Wikipedia, the free encyclopedia · View on Wikipedia

Developed by Nelliwinne